сатка́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сагнаць. / у перан. ужыв. Снуючыся высока ў небе, раняла птушка мяккія, ласкавыя мелодыі, сатканыя са звону срэбраных струн, з булькання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крылцаў, шолаху красак. Колас. Радзіма!.. Яна ўставала перад табой, сагрэтая любоўю чалавечых сэрцаў, нібы сатканая з сонечных [прамянёў]. Лынькоў.
сатка́цца, ‑тчэцца; зак.
1. Пераплятаючыся цры тканні, скласці што‑н., які‑н. узор.
2. Зрасходавацца пры тканні. Саткаліся ўсе ніткі.
сатка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; зак., што.
1. Вырабіць, ткучы; выткаць. Табе вышыла сарочку цветам васільковым І саткала паясочак з нітак каляровых. А. Александровіч. Дзяўчаты сядзелі дома, рыхтавалі кросны. Рыхтавала і Лісавета. Трэба было да вясны саткаць усё тое, што было спрадзена за зіму, каб не стаялі ў хаце кросны. Чарнышэвіч.
2. Зрасходаваць, ткучы. Саткаць усю пражу.
саткну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм.
1. Нечакана сустрэцца; сутыкнуцца. Саткнуліся мы з.. [Скрылевічам] на рагу Савецкай і Ленінскай. Крапіва.
2. Злучыцца, змацавацца адно з адным канцамі, краямі.
саткну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Разм. Злучыць, змацаваць канцы, краі чаго‑н. Саткнуць канцы провада.
сатле́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які, гніючы, ператварыўся ў труху; струхлелы, спарахнелы. Сатлелая кара на бярвенні паабівалася, ногі коўзаліся, ды спрыту ў Ягора хапала на любым бервяне: хоць салам змаж — пройдзе, збоку зірнеш — танцуе на кругляшы, артыст. Карамазаў. Неўзабаве з-пад зямлі выцягнулі самазарадную вінтоўку, кулямётныя стужкі і сатлелую вопратку. «Беларусь».
2. Які, тлеючы, згарэў, ператварыўся ў попел. І вецер шустры сваё жніва Збіраў з сатлелых вугалёў. Колас.
сатле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Гніючы, разбурыцца; згнісці, струхлець, спарахнець. Труп сатлеў ужо напалову, час знішчыў рысы твару. Лынькоў. Дакументы настолькі сатлелі, што прачытаць іх было амаль немагчыма. «Беларусь».
2. Тлеючы, згарэць, ператварыцца ў попел. Старая [лазня] згарэла тры гады назад. Не тое каб агнём, а проста — так ужо напалілі, такі быў у ёй мятны ды густы дух з парай, што яна ціха сабе сатлела за ноч, не вытрывала. Караткевіч.
сатня́га, ‑і, ДМ ‑нязе, ж.
Разм. Сто рублёў.
сатра́п, ‑а, м.
1. Правіцель вобласці, правінцыі ў старажытным Іране, які меў неабмежаваную ўладу.
2. перан. Кніжн. Жорсткі начальнік, самадур, дэспат, тыран. Мова і літаратура беларусаў загналі нямала здзекаў і знявагі ад царскіх сатрапаў. Казека. А генерал-губернатарам у Вільню царскі ўрад паслаў свайго выдатнага сатрапа — барона фон-Валя. Гарэцкі.
[Грэч. satrapēs.]
сатра́пія, ‑і, ж.
Вобласць, правінцыя, якой кіраваў сатрап (у 1 знач.).