Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

састру́ганы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад састругаць.

саструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Стругаючы, зняць, счысціць, зрэзаць верхні слой чаго‑н. Састругаць кару.

2. Счышчаючы, абрэзаць больш чым патрэбна. Састругаць увесь бурак.

састру́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. састругваць — састругаць.

састру́гвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да састругваць.

састру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да састругаць.

састрыга́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да састрыгаць.

састрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да састрыгчы.

састры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; зак., што.

Зняць, зрэзаць (нажніцамі і пад.). Састрыгчы воўну з авечкі. Састрыгчы валасы.

састры́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад састрыгчы.

саступа́цца, ‑аецца.

Незак. да саступіцца.