саскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да саскубці (у 1 знач.).
саску́бвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да саскубваць.
саску́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да саскубці (у 1 знач.).
саску́бены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад саскубці.
саску́бці, ‑бу, ‑беш, ‑бе; ‑бём, ‑бяце; зак., што.
1. Скубучы, сарваць. Саскубці траву.
2. Зрабіць шэрсць прыгоднай для прадзення.
саслабе́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які стаў фізічна слабы, нядужы. Салвесіха варухнула саслабелай рукой, стараючыся дацягнуцца да ўнучкі і, магчыма, апошні раз абняць яе. Сабаленка.
саслабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Стаць, зрабіцца фізічна слабым, нядужым. Саслабелі бацькавы рукі. Не паднімуць молата. Пянкрат.
сасла́блы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Саслабелы. Уздыхае Ігнат. Занядужаў зусім. Не трымаюць саслаблыя ногі. Бялевіч.
сасла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Абл. Саслабець. Прынёсшы з гары журавін, маці і дасць і пакаштаваць. Па адной будзе класці сама ёй у рот, бо яна, Таня, не можа падняць рукі — саслабла. Пташнікаў.
сасла́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад саслаць.
2. у знач. наз. сасла́ны, ‑ага, м.; сасла́ная, ‑ай, ж. Той (тая), хто быў адпраўлены ў ссылку, знаходзіцца ў ссылцы. Вярыга меў сярод сасланых вялікі аўтарытэт. «Полымя».