Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саскаўзну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Слізгануўшы, спусціцца, з’ехаць зверху ўніз. [Лёнька] ўжо быў на другім баку стога, саскаўзнуў уніз па жэрдцы. Місько. // Хутка рухаючыся, спусціцца, сысці з чаго‑н. Саскаўзнуць з ложка.

2. Коўзаючыся, саскочыць, зваліцца з чаго‑н. Бярвенні лёгка саскаўзнулі па жардзінах уніз.

3. перан. Разм. Будучы няўстойлівым, ухіліцца ад чаго‑н. Саскаўзнуць з правільнай дарогі. Саскаўзнуць на абывацельшчыну.

сасква́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад саскварыць.

сасква́рыцца, ‑рыцца; зак.

Быць гатовымі для яды (пра сала). Сала саскварылася.

сасква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Падскварыць для яды (сала, мяса і пад.). // Зрасходаваць скварачы (пра сала, мяса і пад.).

саскле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Абл. Азябнуць, змерзнуць. Ссінееш, бывала, сасклееш на холадзе, а даклікацца ў хату маці не можа. Якімовіч.

саско́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саска. Сасновы канал.

саско́к, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. саскочыць; скачок. Саскок з парашутам. □ На перакладзінах у Лісіцкага нічога падобнага не было. А па брусах? Саскок экстракласа. Пінчук.

саско́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. саскокваць — саскочыць.

саско́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да саскочыць.

саско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Скачком спусціцца з чаго‑н.; скочыць уніз. Перапалоханы Мінуць саскочыў з каня і кінуўся да Міхалюка. Чорны. На паваротцы да эстакады, дзе машына сцішыла ход,.. [Каваль] лоўка саскочыў на дарогу і пайшоў наўпрост, праз рэйкі. Савіцкі. // Разм. Хутка ўстаць, ускочыць. [Марына Паўлаўна] саскочыла з канапы і стала мітусіцца па хаце, збіраючы астатнія рэчы. Зарэцкі. Валя спалохана, саскочыла з услона. Шамякін.

2. Не ўтрымаўшыся на чым‑н., скінуцца, зваліцца. Дзверы саскочылі з завесы. □ Лае саскочыў, — абыякава пазіраючы на сваю руку, адказаў рабочы. Арабей. Перакладзіна ад дрыжання саскочыла, і я цераз яе нырнуў уніз. Аўрамчык.