Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сарціро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сартавальны (у 1 знач.).

сарціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сартаваць. Машыны чакалі рамонту, а насенне — сарціроўкі і ачысткі. Барашка. У гарадскую турму на сарціроўку арыштаваных разам з нямецкім начальствам прыехалі Рэкша і Пятроў. Няхай.

2. Сельскагаспадарчая машына для размеркавання па сартах насення, гародніны і ачысткі іх ад дамешак. У канцы 1944 года.. [рабочыя] ўжо выпусцілі першую сарціроўку «Клейтон». «Беларусь».

3. Механізм, пры дапамозе якога сартуюць руду, а таксама памяшканне для сартавання.

сарціро́ўшчык, ‑а, м.

Тое, што і сартавальнік.

сарціро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да сарціроўшчык.

са́ры, нескл., н.

Традыцыйнае верхняе адзенне жанчын Індыі ў выглядзе кавалка тканіны, якім адмыслова абгортваецца фігура. З усмешкай на сваіх цудоўных тварах, яны [дамы] з сябе свае здымалі сары. Дубоўка.

сары́ч, ‑а, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных; тое, што і канюк. Гэта адпачывала стэпавая птушка сарыч. Даніленка.