Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самавылячэ́нне, ‑я, н.

Працэс аднаўлення здароўя, лячэнне самога сябе.

самавынішчэ́нне, ‑я, н.

Знішчэнне саміх сябе або адзін аднаго.

самавыпрабава́нне і самавыпрабо́ўванне, ‑я, н.

Выпрабаванне самога сябе, сваіх сіл, здольнасцей.

самавыпраўле́нне, ‑я, н.

Выпраўленне самім сваіх памылак, учынкаў, поглядаў.

самавыражэ́нне, ‑я, н.

Тое што і самавыяўленне. Мастацкі твор заўжды сплаў знешняга жыцця з унутраным жыццём мастака, дыялектычная еднасць адлюстравання і самавыражэння. І. Калеснік.

самавыхава́нне, ‑я, н.

Выхаванне самога сябе; свядомая дзейнасць чалавека, накіраваная на выпрацоўку ў сябе пэўных якасцей. Так ці іначай. □ Чыжык цяпер камандзір роты, і наперадзе, апрача іншых, бачыць ён вялікую задачу самавыхавання. Лупсякоў.

самавыхава́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да самавыхавання. Самавыхаваўчая работа камсамольцаў.

самавыхвале́нне, ‑я, н.

Усхваленне, праслаўленне самога сябе, сваіх заслуг, здольнасцей і пад. Лабановіч заўважыў схільнасць рэдактара да самавыхвалення і вырашыў скарыстаць гэта. Колас.

самавыяўле́нне, ‑я, н.

Выяўленне самога сябе ў чым‑н., у якой‑н. дзейнасці. Лірычная паэма дае шырокую прастору для самавыяўлення аўтара, для раскрыцця душэўнага, эмацыянальнага стану чалавека. Гіст. бел. сав. літ.

самавыяўле́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да самавыяўлення. Паэты.. дзень пры дні пісалі адны самавыяўленчыя вершы і санеты. Паслядовіч.