Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сава́нна, ‑ы, ж.

Стэп у іранічным поясе з рэдкімі дрэвамі і калючым хмызняком. // толькі мн. (сава́нны, ‑аў). Прыродныя зоны трапічных стэпаў, размешчаныя абапал экватара.

[Ісп. sabana.]

сава́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саванны, саваннаў, уласцівы ім. Саванная расліннасць.

саве́т, ‑а, М ‑веце, м.

1. (з вялікай літары). Орган дзяржаўнай улады, які ажыццяўляе дыктатуру рабочага класа і з’яўляецца формай палітычнай арганізацыі сацыялістычнага грамадства. Вярхоўны Савет СССР. Савет Саюза. Савет Нацыянальнасцей. Вярхоўны Савет БССР. Раённыя Саветы народных дэпутатаў. // толькі мн. (Саве́ты, ‑аў). Пра Савецкую ўладу. Мацней сціскаючы вінтоўкі, Саветы пойдзем бараніць. Глебка.

2. Назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб і маюць кіраўнічае значэнне ў жыцці дзяржавы, у дзейнасці якой‑н. галіны гаспадаркі. Савет Міністраў СССР. Рэспубліканскі Савет прафесійных саюзаў.

3. Распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой‑н. установе, арганізацыі, таварыстве і пад. Савет Бяспекі ААН. Вучоны савет інстытута. Педагагічны савет школы. Савет атрада. Мастацкі савет тэатра. Камандзірскі савет. Трэнерскі савет спартыўнага таварыства.

•••

Савет старэйшыя — орган сесіі Вярхоўнага Савета СССР.

саветалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саветалогіі, звязаны з ёй. Саветалагічная тэорыя.

саветало́гія, ‑і, ж.

Рэакцыйны напрамак у сучаснай буржуазнай грамадскай навуцы, прапагандзе, ідэалогіі, які з тэндэнцыйных пазіцый вывучае і асвятляе жыццё СССР і іншых сацыялістычных краін, іх эканамічны і палітычны лад, гісторыю і культуру.

саве́тнік, ‑а, м.

1. Назва пасад у некаторых установах (пасольствах, міністэрствах і пад.). Саветнік пасольства. Дзяржаўны саветнік юстыцыі. // Асоба, якая займае гэту пасаду. Фінансавы саветнік пасольства.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — назва чыноў розных класаў паводле рангаў існаваўшай іерархіі ў цывільнай службе. Калежскі саветнік.

•••

Надворны саветнік — цывільны чын сёмага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Стацкі саветнік — цывільны чын пятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

Тытулярны саветнік — цывільны чын дзевятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.

савето́лаг, ‑а, м.

Прадстаўнік буржуазнай навукі, ідэалогіі і прапаганды, які лжыва асвятляе сацыялізм, распаўсюджвае паклёп на СССР і краіны сацыялістычнай садружнасці.

савеціза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. савецізіраваць і стан паводле знач. дзеясл. савецізіравацца.

савецізі́равацца, ‑зіруецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) савецкім, арганізавацца (арганізоўвацца) па-савецку.

2. толькі незак. Зал. да савецізіраваць.

савецізі́раваць, ‑зірую, ‑зіруеш, ‑зіруе; зак. і незак., каго-што.

Устанавіць (устанаўліваць) дзе‑н. савецкую ўладу, зрабіць (рабіць) савецкім.