Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тапаграфія, , ж.

  1. Раздзел геадэзіі, які займаецца вывучэннем паверхні зямлі, сродкаў яе вымярэння і адлюстраваннем мясцовасці на планах або картах.

  2. Паверхня і ўзаемнае размяшчэнне асобных пунктаў мясцовасці (спец.).

    • Т. Магілёўскай вобласці.
    • Т. горада.

|| прым. тапаграфічны, .

тапаз, , м.

Мінерал з групы сілікатаў, асобныя крышталі якога, дзякуючы бляску і прыгожаму колеру, выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні.

|| прым. тапазавы, .

тапалогія, , ж.

Раздзел матэматыкі, прысвечаны вывучэнню найбольш агульных уласцівасцей геаметрычных фігур, якія не мяняюцца пры любых дэфармацыях.

|| прым. тапалагічны, .

тапаніміка, , ж. (спец.).

  1. Сукупнасць тапонімаў якой-н. мясцовасці, краіны.

    • Т. Віцебшчыны.
    • Т. Беларусі.
  2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае тапонімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыяніравання.

|| прым. тапанімічны, .

тапанімія, , ж. (спец.).

Тое, што і тапаніміка (у 1 знач.).

|| прым. тапанімічны, .

тапарышча, , н.

Ручка тапара.

  • Бярозавае т.

тапатаць, ; незак. (разм.).

Тое, што і тупацець.

|| наз. тупатанне, .

тапачкі, і тапкі, , ж.

Лёгкія туфлі без абцасаў.

  • Спартыўныя т.

тапелец, , м.

Чалавек, які ўтапіўся або топіцца.

тапёр, , м. (уст.).

Музыкант, які іграў за грошы на танцавальных вечарах.

|| ж. тапёрка, .