Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

танаж, ✂, м. (спец.).

  1. Водазмяшчэнне судна ў тонах.

  2. Грузападымальнасць транспартных сродкаў, транспарту ў тонах.

    • Т. вагона.

танальнасць, ✂, ж. (спец.).

  1. Вышыня гукаў ладу, якая вызначаецца становішчам галоўнага тону (першай ступені гамы).

  2. Асноўны колер, каларыт, спалучэнне тонаў у карціне.

  3. перан. Асноўная эмацыянальная настроенасць у мастацкім творы.

    • Аптымістычная т. паэмы.

танбур, ✂ і тамбур​3, ✂, м.

Усходні струнны шчыпковы музычны інструмент грушападобнай формы.

танга, нескл., н.

Парны танец чатырохдольнага такта, які складаецца з шэрага адвольных па, а таксама музыка да гэтага танца.

  • Аргенцінскае т.

тангенс, ✂, м.

Трыганаметрычная функцыя, роўная адносінам сінуса да косінуса.

тангенсоіда, ✂, ж. (спец.).

Крывая лінія, якая графічна паказвае змяненне тангенса ў залежнасці ад змянення вугла.

тандэм, ✂, м. (спец.).

Машына, механізм, у якім аднародныя ўстройствы размешчаны паслядоўна на адной восі.

  • Веласіпед-т. (здвоены, двухмесны).

тандэт, ✂, м. (разм.).

Танная, недабраякасна зробленая рэч.

|| прым. тандэтны, ✂.

  • Тандэтная работа.

танема, ✂, ж. (спец.).

Націск як сэнсаадрознівальная адзінка.

танец, ✂, м.

  1. Від мастацтва, у якім стварэнне мастацкіх вобразаў дасягаецца сродкамі пластычных і рытмічных рухаў цела чалавека.

    • Тэорыя танца.
  2. Сукупнасць такіх рухаў пэўнага тэмпу і формы, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музычны твор у рытме і стылі такіх рухаў.

    • Беларускі народны т.
  3. мн. Гулянка з музыкай і танцамі; вечарынка.

    • Кожную суботу ў клубе былі танцы.

◊

  • Ні да танца, ні да ружанца (разм. неадабр.) — пра няўмелага, ні на што не здатнага чалавека.

|| прым. танцавальны, ✂.