Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тата, ✂, м. (разм.).

Тое, што і бацька.

таталізатар, ✂, м.

  1. Механічны лічыльнік на скачках, які паказвае грашовыя стаўкі на таго ці іншага каня, а таксама бюро, якое прымае стаўкі і аддае выйгрыш.

  2. Гульня на грошы на скачках.

таталітарны, ✂, ж. (кніжн.).

Які характарызуецца поўным панаваннем дзяржавы над усімі бакамі жыцця грамадства, насіллем, знішчэннем дэмакратычных свабод і правоў асобы.

  • Таталітарная дзяржава.
  • Т. рэжым.

|| наз. таталітарнасць, ✂.

таталітарызм, ✂, м. (кніжн.).

Таталітарны рэжым.

татальны, ✂, ж. (кніжн.).

Усёабдымны, усеагульны.

  • Татальная мабілізацыя.

|| наз. татальнасць, ✂.

татары, ✂, м.

  1. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Татарыі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі, а таксама насяляе асобныя вобласці ў Паволжы, Сібіры і некаторых іншых месцах.

  2. Назва розных плямён, утварыўшых дзяржаву Залатой Арды, аб’яднаных у 13—15 стст.

|| ж. татарка, ✂.

|| прым. татарскі, ✂.

татуіраваць, ✂; зак. і незак.

Накалоць (наколваць) асобай фарбай узоры на целе.

|| зак. вытатуіраваць, ✂.

|| звар. татуіравацца, ✂.

|| наз. татуіроўка, ✂.

|| прым. татуіровачны, ✂.

татуіроўка, ✂, ж.

  1. гл. татуіраваць.

  2. Вытатуіраваныя на целе ўзоры.

    • Т. на спіне.

таты, ✂, м.

Народ, які жыве ў прыкаспійскай частцы Азербайджана і на поўдні Дагестана.

|| ж. татка, ✂.

|| прым. тацкі, ✂.

  • Тацкая мова (іранскай групы індаеўрапейскай сям’і моў).

татэм, ✂, м.

У дакласавым грамадстве: абогатвораная жывёла (іншы раз з’ява прыроды, расліна, прадмет), што лічыцца родапачынальнікам племені.

|| прым. татэмны, ✂.