Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тара, , ж.

Упакоўка, у якой захоўваюцца або перавозяцца тавары, грузы (мяшкі, бочкі, скрынкі і пад.).

  • Шкляная т.

|| прым. тарны, .

  • Т. цэх.

тарабаніць, ; незак. (разм.).

  1. Несці што-н. цяжкае, вялікае, грувасткае.

  2. Моцна стукаць, грукаць, утвараючы шум.

    • Т. у дзверы.

тарабарскі, .

  1. Тайнапісны, крыптаграфічны (разм.).

    • Тарабарскае пісьмо.
  2. перан. Бяссэнсавы, незразумелы (разм.).

    • Тарабарская мова.

тарабаршчына, , ж. (разм.).

Што-н. бяссэнсавае і незразумелае (пра мову, гаворку).

тарабарыць, ; незак. (разм.).

Займацца пустымі размовамі, балбатаць.

таракан, , м.

Насякомае чорнай або рыжай афарбоўкі з доўгімі вусамі, некаторыя віды якога водзяцца ў жыллі чалавека.

|| прым. тараканавы, .

таран1, , м.

Прамысловая рыба сямейства карпавых, разнавіднасць плоткі.

  • Сушаны т.

таран2, , м.

  1. Старажытная прылада, якой разбівалі крапасныя сцены і якая мела выгляд бервяна з металічным наканечнікам, прымацаваным ланцугамі на перасовачнай вежы.

  2. Выступ у насавой падводнай частцы баявога судна для нанясення ўдару па корпусу варожага судна (спецыяльны тэрмін).

  3. Прамы ўдар самалёта, танка, карабля, які робіць прабоіну.

  4. Нанясенне ўдару носам карабля, вінтом самалёта, пярэдняй часткай танка па варожай машыне ў час бою.

  5. Прарыў фронту і глыбокае ўкліньванне ў размяшчэнне войск праціўніка, а таксама ўдарная група, якая выконвае гэты прарыў.

  • Гідраўлічны таран — тэхнічнае збудаванне для пад’ёму вады.

|| прым. таранны, .

тараніць, ; незак.

  1. Біць тараном 2 (у 1 знач.).

  2. Разбіваць або прабіваць чым-н.

  3. Ісці на таран 2 (у 4 знач.).

  4. Прарываць фронт праціўніка прыёмам тарана 2 (у 5 знач.).

|| зак. пратараніць, .

тарантас, , м.

Спецыяльная дарожная, звычайна крытая павозка на чатырох колах.

|| прым. тарантасны, .