таран2 назоўнік | мужчынскі род

  1. Старажытная прылада, якой разбівалі крапасныя сцены і якая мела выгляд бервяна з металічным наканечнікам, прымацаваным ланцугамі на перасовачнай вежы.

  2. Выступ у насавой падводнай частцы баявога судна для нанясення ўдару па корпусу варожага судна (спецыяльны тэрмін).

  3. Прамы ўдар самалёта, танка, карабля, які робіць прабоіну.

  4. Нанясенне ўдару носам карабля, вінтом самалёта, пярэдняй часткай танка па варожай машыне ў час бою.

  5. Прарыў фронту і глыбокае ўкліньванне ў размяшчэнне войск праціўніка, а таксама ўдарная група, якая выконвае гэты прарыў.

    • Гідраўлічны таран — тэхнічнае збудаванне для пад’ёму вады.

|| прыметнік: таранны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)