Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

талака, , ж. (разм.).

  1. Калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ.

    • Раней была пашырана форма ўзаемадапамогі — т.
  2. перан., зб. Бязладны натоўп людзей.

    • Студэнты валілі талакой з клуба.

талакно, , н.

Мука з ачышчанага падпражанага аўса і страва з такой мукі на малацэ і масле.

|| прым. талакняны, .

талакнянка, , ж.

Вечназялёная паўзучая расліна сямейства верасовых з бела-ружовымі і чырвонымі ягадамі.

талачыць, ; незак. (разм.).

  1. Выконваць якую-н. работу талакою (у 1 знач.).

  2. Таптаць, мясіць (пасевы, траву).

    • Т. пасевы.

|| зак. сталачыць, .

таленавіты, .

  1. Які мае талент (у 1 знач.).

    • Т. матэматык.
    • Таленавітая артыстка.
  2. Уласцівы таленту (у 2 знач.).

    • Таленавітае выкананне твора.

|| наз. таленавітасць, .

талент, , м.

  1. Надзвычайныя прыродныя здольнасці.

    • Пісьменніцкі т.
  2. Чалавек з вялікімі здольнасцямі.

    • Маладыя таленты.

талер, , м.

Старажытная нямецкая залатая і сярэбраная манета.

талерантны, , ж. (кніжн.).

Цярпімы.

|| наз. талерантнасць, .

талерачнік, , м. (разм.).

Музыкант, які іграе на талерках (у 2 знач.).

талерка, , ж.

  1. Сталовая пасуда круглай формы з шырокім дном і прыўзнятымі краямі.

    • Набор талерак.
    • Глыбокая т.
  2. мн. Ударны музычны інструмент — два металічныя дыскі.

|| памянш. талерачка, .