Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тайга, , ж.

На поўначы Еўропы, Азіі і Амерыкі: дзікі хваёвы лес.

  • Сібірская т.

|| прым. таежны, і тайговы, .

тайком, прысл.

Употай, непрыкметна.

  • Прабрацца т.

тайм, , м.

У спартыўных гульнях: вызначаны адрэзак часу, на працягу якога ідзе гульня.

  • Закончыўся першы т. футбольнага матча.

таймень, , м.

Рыба сямейства ласасёвых, якая водзіцца ў рэках Сібіры, Сахаліна, поўначы еўрапейскай часткі Расіі.

тайм-аўт, , м.

Прадугледжаны правіламі спартыўнай гульні кароткатэрміновы перапынак па просьбе іграка, трэнера.

  • Выкарыстаць тайм-аўт.

тайна, , ж.

  1. Тое, што хаваецца ад іншых, што вядома не ўсім; сакрэт.

    • Захаваць тайну.
    • Ваенная т.
  2. Тое, што яшчэ не пазнана; скрытая ўнутраная сутнасць з’явы, прадмета.

    • Тайны прыроды.
  3. Тое, чым чалавек яшчэ не авалодаў.

    • Т. галактыкі.

тайнапіс, , м.

Умоўнае тайнае пісьмо (у старажытных рукапісах), крыптаграфія.

|| прым. тайнапісны, .

тайнік, , м.

  1. Месца для хавання чаго-н.

    • Хаваць пісталет у тайніку.
  2. перан. Самае запаветнае, патаемнае месца чаго-н.

    • У тайніках душы.

|| прым. тайніковы, .

тайны, .

  1. Які з’яўляецца тайнай для каго-н., вядомы нямногім.

    • Тайная сустрэча.
  2. Які яшчэ не пазнаны, унутраная сутнасць якога скрытая.

    • Тайныя з’явы прыроды.
  3. Загадкавы, таямнічы.

    • У яго словах адчуваўся т. сэнс.
  4. Звязаны з сакрэтнасцю, прызначаны для сакрэтных спраў (уст.).

    • Тайная паліцыя.

|| наз. тайнасць, .

тайфун, , м.

Ураган вялікай разбуральнай сілы, бывае пераважна ў Паўднёва-Усходняй Азіі і заходняй частцы Ціхага акіяна.