Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

туалет, ✂, м.

  1. Адзенне, убранне (пераважна жаночае).

    • Багаты т.
    • Дарожны т.
  2. Прывядзенне ў парадак, належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне).

    • Займацца туалетам.
  3. Столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца, адзяваюцца і пад.

  4. Прыбіральня.

|| прым. туалетны, ✂.

  • Туалетнае мыла.

туба​1, ✂, ж. (спец.).

Вялікі цюбік.

  • Ежа для касманаўтаў знаходзіцца ў тубах.

|| прым. тубавы, ✂.

туба​2, ✂, ж.

Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца са шматразова сагнутай трубкі і раструба.

туберкулёз, ✂, м.

Інфекцыйная хвароба, пры якой пашкоджваюцца лёгкія, кішэчнік, косці, суставы і пад., выкліканая асобым мікробам — палачкай Коха.

|| прым. туберкулёзны, ✂.

  • Т. дыспансэр.

туберкулёзнік, ✂, м. (разм.).

  1. Чалавек, хворы туберкулёзам.

  2. Урач, спецыяліст па лячэнню туберкулёзу.

|| ж. туберкулёзніца, ✂.

тубылец, ✂, м.

Тое, што і туземец.

|| ж. тубылка, ✂.

|| прым. тубыльскі, ✂.

тувінцы, ✂, м.

Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Тувы, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. тувінка, ✂.

|| прым. тувінскі, ✂.

туга, ✂, ж.

Журба, маркота, смутак.

  • У песні чулася т.

туга...

Першая частка складаных слоў у знач. тугі, напр. тугаплаўкі, тугадум.

тугаваты, ✂.

Трохі тугі.

  • Тугаватая спружына.
  • Работа ішла тугавата (прысл.).