Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

туз, , м.

  1. Старшая ў кожнай масці ігральная карта з адным ачком.

    • Хадзіць з туза.
    • Бубновы т.
  2. перан., чаго або які. Багаты чалавек, высокапастаўленая, уплывовая асоба (разм.).

    • Фінансавыя тузы.

тузаніна, , ж. (разм.).

Валтузня, штурханне; бойка.

  • Пачаліся крыкі і т.

тузацца, ; незак.

  1. Рабіць хуткія, рэзкія рухі, рыўкі.

    • Бездапаможна т. ў вадзе.
  2. Мучыцца, робячы што-н. (разм.).

    • Т. на сваім палетку.
  3. Штурхаць адзін аднаго, біцца, змагацца (разм.).

    • Хлопчыкі штурхалі адзін аднаго, тузаліся.

|| аднакр. тузануцца, .

тузаць, ; незак.

  1. каго-што, за што. Торгаць, цягаць рыўкамі, рэзкімі рухамі.

    • Т. за вяроўку.
    • Т. за валасы.
  2. Рытмічна торгаць, пранізваць (пра боль).

    • Палец нарываў і моцна тузаў.
  3. перан., каго. Непакоіць, дакучаць якімі-н. патрабаваннямі, прыдзіркамі і пад. (разм.).

    • Яму немагчыма было працаваць, бо ўвесь дзень тузалі.

|| аднакр. тузануць, .

|| наз. тузанне, .

туземец, , м.

Ураджэнец, карэнны жыхар якой-н. краіны або мясцовасці (звычайна аддаленай ад цэнтраў цывілізацыі); абарыген.

|| ж. туземка, .

туземны, .

Мясцовы, карэнны, уласцівы данай дадзенай мясцовасці, краіне.

  • Туземнае насельніцтва.

тузлук, , м. (спец.).

Раствор солі для засолу рыбы, ікры і іншых прадуктаў, а таксама скураной сыравіны.

|| прым. тузлучны, .