Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

туш1, , м.

Кароткае музычнае прывітанне ў гонар каго-н.

  • Сыграць т.

туш2, , ж.

Чорная ці каляровая фарба для чарчэння, малявання або пісьма.

  • Пісаць тушшу.

|| прым. тушавы, .

туш3, , м.

Выпадковы дотык да шара пры гульні на більярдзе, што лічыцца за ўдар.

туша, , ж.

  1. Асвежаванае і выпатрашанае цела забітай жывёліны.

    • Т. авечкі.
  2. Пра вялікага, поўнага чалавека (разм. неадабр.).

|| памянш. тушка, .

  • Т. труса.

тушаваць1, ; незак.

Наносіць цені на малюнак, пакрываць тушоўкай, тушшу.

|| зак. затушаваць, .

|| наз. тушаванне, і тушоўка, .

|| прым. тушавальны, .

тушаваць2, ; незак.

Выпадкова дакранацца да більярднага шара, рабіць туш ​3.

тушаны, .

Прыгатаваны варкай у закрытай пасудзіне.

  • Тушанае мяса.

тушканчык, , м.

Млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з вельмі доўгімі заднімі нагамі і хвастом, якая жыве ў пустынях і стэпах.

|| прым. тушканчыкавы, .

  • Сямейства тушканчыкавых (наз.).

тушонка, , ж.

Кансерваванае тушанае мяса.

  • Свіная т.

|| прым. тушоначны, .

тушоўка, , ж.

  1. гл. тушаваць ​1.

  2. Цені, штрыхі, якія наносяцца на малюнак, план, карту і пад.

    • Палажыць тушоўку на малюнак.
    • Густая т.