Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тур1, , м.

  1. Адзін круг танца.

    • Т. вальса.
  2. Асобны этап якога-н. спаборніцтва, конкурсу, у якім кожны з удзельнікаў выступае адзін раз.

    • Першы т. чэмпіянату па баскетболу.
  3. Этап, частка якой-н. падзеі, мерапрыемства і пад.

    • Першы т. выбараў (пры шматступеннай выбарчай сістэме).

тур2, , м.

  1. Вымерлы дзікі бык, продак буйной рагатай жывёлы.

  2. Горны каўказскі казёл.

тур...

Першая частка складаных слоў са знач. турыстычны, турысцкі, напр. турбаза, турлагер, турпаход, турпуцёўка.

тура1, , ж. (разм.).

Шахматная фігура, якая мае форму вежы; ладдзя.

тура2, , ж. (разм.).

Шахматная фігура, якая мае форму вежы; ладдзя.

тураваць, ; незак.

Тое, што і уторыць.

турба...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да турбін, да турбабудавання, напр. турбаагрэгат, турбабудаўнічы, турбабур, турбабурэнне, турбагенератар, турбакампрэсар, турбаракетны, турбаход.

турбабудаванне, , н.

Вытворчасць турбін.

|| прым. турбабудаўнічы, .

турбавацца, ; незак.

  1. Праяўляць клопат, трывожыцца аб кім-, чым-н.

    • Т. за дзяцей.
    • Т. за будучы ўраджай.
  2. Хвалявацца, непакоіцца.

    • Не турбуйся, усё будзе добра.

турбаваць, ; незак.

  1. Парушаць чый-н. спакой, непакоіць каго-н., перашкаджаць каму-н.

    • На рабоце яго не турбавалі.
  2. Хваляваць, трывожыць.

    • Яго турбавала незвычайная цішыня вакол.