Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

туба​1, ✂, ж. (спец.).

Вялікі цюбік.

  • Ежа для касманаўтаў знаходзіцца ў тубах.

|| прым. тубавы, ✂.

туба​2, ✂, ж.

Духавы медны музычны інструмент самага нізкага рэгістра, які складаецца са шматразова сагнутай трубкі і раструба.

туберкулёз, ✂, м.

Інфекцыйная хвароба, пры якой пашкоджваюцца лёгкія, кішэчнік, косці, суставы і пад., выкліканая асобым мікробам — палачкай Коха.

|| прым. туберкулёзны, ✂.

  • Т. дыспансэр.

туберкулёзнік, ✂, м. (разм.).

  1. Чалавек, хворы туберкулёзам.

  2. Урач, спецыяліст па лячэнню туберкулёзу.

|| ж. туберкулёзніца, ✂.

тубылец, ✂, м.

Тое, што і туземец.

|| ж. тубылка, ✂.

|| прым. тубыльскі, ✂.