Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тужлівы, ✂.

  1. Прасякнуты тугой.

    • Т. настрой.
  2. Які наганяе, выклікае тугу.

    • Тужлівая цішыня.

|| наз. тужлівасць, ✂.

тужурка, ✂, ж.

Форменная або дамашняя куртка, звычайна двухбортная.

|| прым. тужурачны, ✂.

тужыцца, ✂; незак. (разм.).

Напружвацца, рабіць фізічныя намаганні; старацца.

  • Тужыўся падняць мех.

тужыць, ✂; незак.

  1. Сумаваць, маркоціцца.

    • Жывуць багата і не тужаць.
  2. Гараваць, перажываць якое-н. няшчасце.

    • Т. па сыне.

|| незак. патужыць, ✂.

тужэць, ✂; незак.

Станавіцца тугім, больш тугім.

  • Струна тужэе.
  • Цеста тужэе.

|| зак. патужэць, ✂.