Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тваністы, ✂.

Багністы, гразкі, у якім лёгка загразнуць, увязнуць.

  • Тваністая мясцовасць.

|| наз. тваністасць, ✂.

твань, ✂, ж.

Дрыгва, багністае месца.

твар, ✂, м.

  1. Пярэдняя частка галавы чалавека.

    • Загарэлы т.
    • Прыгожы т.
    • Ведаць каго-н. у т. (па знешняму выгляду).
  2. перан. Індывідуальнае аблічча, выгляд, характэрныя рысы каго-, чаго-н.

    • Мяняецца т. гарадоў.

◊

  • (Не) да твару (разм.) — 1) (не) ідзе каму што-н.; 2) (не) прыстойна каму-н. так, (не) адпавядае чыйму-н. становішчу.

|| памянш. тварык, ✂.

тварог, ✂, м.

Прадукт харчавання, які атрымліваецца з кіслага малака пры аддзяленні ад яго сыроваткі пасля адтоплівання.

  • Заправіць т. смятанай.

|| прым. тварожны, ✂.

  • Т. сыр.

тварожнік, ✂, м.

Печаная аладка з тварагу; сырнік.

тварожысты, ✂.

Падобны з выгляду на тварог.

  • Тварожыстая маса.

|| наз. тварожыстасць, ✂.

тварожыцца, ✂; незак.

Ператварацца ў тварог (пра малако).

|| наз. тварожанне, ✂.

тварожыць, ✂; незак.

Квасіць малако для атрымання тварагу.

|| наз. тварожанне, ✂.

тварыцца, ✂; незак.

Рабіцца, адбывацца.

  • На вуліцы тварылася нешта незразумелае.

тварыць, ✂; незак.

  1. Ствараць у працэсе творчай дзейнасці.

  2. Рабіць, здзяйсняць.

    • Т. дабро.
    • Т. гісторыю.