Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тканіна, ✂, ж.

  1. Выраб, атрыманы ў працэсе ткання на ткацкім станку; матэрыя, матэрыял.

    • Ільняныя тканіны.
  2. перан. Аснова, змест чаго-н.

    • Т. сюжэта.

|| прым. тканінны, ✂ і тканінавы, ✂.

тканка, ✂, ж.

  1. Група аднародных, звязаных паміж сабой клетак, якія выконваюць адну і тую ж функцыю ў жывёльных і раслінных арганізмах.

    • Тлушчавая т.
    • Мышачная т.
  2. Тое, што і тканіна (у 2 знач.).

|| прым. тканкавы, ✂.

тканне, ✂, н.

  1. гл. ткаць.

  2. зб. Тканыя вырабы (разм.).

тканы, ✂.

Выраблены тканнем.

  • Тканая посцілка.

ткацкі, ✂.

Які мае адносіны да ткацтва, ткання.

  • Т. цэх.
  • Ткацкая фабрыка.

ткацтва, ✂, н.

  1. Выраб тканіны з пражы на ткацкім станку.

  2. Майстэрства, тэхніка вырабу тканін.

ткаць, ✂; незак.

  1. Вырабляць тканіну шляхам перакрыжаванага перапляцення ніцей асновы (падоўжных) і ўтку (папярочных).

  2. Плесці, віць.

    • Павук тчэ павуціну.

|| зак. саткаць, ✂.

|| наз. тканне, ✂.

ткач, ✂, м.

Майстар, рабочы, які вырабляе тканіну на ткацкім станку.

|| ж. ткачыха, ✂.