Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ты, займ.

  1. Ужыв. пры звароце да блізкай знаёмай асобы або пры грубым, фамільярным звароце.

    • Куды ты паедзеш?
  2. Выкарыстоўваецца для абагульненага абазначэння чалавека наогул (разм.).

    • Калі ты гаспадар, то глядзі гаспадаркі.
  3. часц. Выкарыстоўваецца для выказвання прыкрасці, расчаравання, пагрозы і пад.

    • Гэта табе так не пройдзе.
  4. У спалучэнні з выклічнікамі ўжыв. для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання.

    • Ах ты, дурань!

  • А што ты думаеш (разм.) — а чаму б і не зрабіць.

  • На ты з кім — (быць) у такіх адносінах, калі пры звароце адзін да аднаго гаворыць «ты».

  • Ух ты! — выкарыстоўваецца пры выказванні здзіўлення, захаплення і пад.

тыбетцы, , м.

Карэннае насельніцтва аднаго з раёнаў Цэнтральнай Азіі — Тыбета.

|| ж. тыбетка, .

|| прым. тыбецкі, .

тыгель, , м. (спец.).

  1. Пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву чаго-н. на моцным агні.

  2. Металічная пліта друкарскай машыны для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы.

|| прым. тыгельны, .

тыгр, , м.

Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых з паласатай шкурай.

|| прым. тыгравы, і тыгрыны, .

тыграня, і тыгранё, , н.

Дзіцяня тыгра.

тыгрыца, , ж.

Самка тыгра.

тыдзень, , м.

  1. Адзінка вылічэння часу, роўная сямі дням, ад панядзелка да нядзелі ўключна.

    • Панядзелак — першы дзень тыдня.
  2. Адрэзак часу ў сем дзён, сямідзённы тэрмін.

    • Застаўся т. адпачынку.
  3. чаго або які. Сем дзён, прысвечаных якому-н. грамадскаму мерапрыемству, прапагандзе чаго-н. і пад.

    • Т. паэзіі.

|| прым. тыднёвы, .

тыкацца1, ; незак. (разм.).

  1. Тыцкаць мордай у што-н.

    • Кот бегаў, тыкаўся мордай у плот.
  2. Мітусліва рухацца, стараючыся пранікнуць куды-н.

    • Т. ва ўсе дзверы.

|| зак. ткнуцца, .

|| наз. тыканне, .

тыкацца2, ; незак. (разм.).

Звяртацца да каго-н. на «ты».

|| наз. тыканне, .

тыкаць1, ; незак.

  1. Поркаць чым-н. у што-н.

    • Т. кіем у зямлю.
  2. Утыкаць, усоўваць у што-н.

    • Т. кнопкі ў сцяну.
  3. Падносіць блізка, паказваць на каго-, што-н.

    • Т. пальцам у кожную літару.
  4. перан. Уключаць, накіроўваць (разм. неадабр.).

    • Т. ва ўсе камісіі.
  5. перан. Пастаянна напамінаць, гаварыць аб кім-, чым-н., упікаць чым-н., папракаць (разм. неадабр.).

  • Тыкаць носам (разм. неадабр.) — звяртаць чыю-н. увагу на што-н. (віну, учынак і пад.; звычайна ў грубай форме).

  • Тыкаць у нос каму (каго-што) або кім-чым (разм. неадабр.) — тое, што і тыкаць 1 (у 5 знач.).

|| зак. ткнуць, і тыкнуць, .

|| незак. патыкаць, .

|| наз. тыканне, .