Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тысяча1, , ж.

  1. Назва лічбы і колькасці 1000.

    • Т. рублёў.
  2. звычайна мн. Вельмі многа, вялікая колькасць.

    • На мітынг сабраліся тысячы людзей.

|| прым. тысячны, .

тысяча...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які змяшчае тысячу (у 1 знач.) якіх-н. адзінак, напр. тысячаградусны, тысячакіламетровы, тысячарублёвы, тысячатонны;
  • 2) які мае вельмі многа чаго-н., напр. тысячагаловы, тысячаножка.

тысячагадовы, .

  1. гл. тысячагоддзе.

  2. Які праіснаваў тысячу гадоў.

    • Т. перыяд.

тысячагалосы, .

Які складаецца з тысячы, мноства галасоў; утвораны тысячай, мноствам галасоў.

  • Т. птушыны хор.

тысячагоддзе, , н.

  1. Прамежак часу ў тысячу гадоў.

    • Надыходзіць трэцяе т.
  2. чаго. Гадавіна падзеі, што адбылася тысячу год таму.

|| прым. тысячагадовы, .

тысячны, .

  1. гл. тысяча.

  2. Які складаецца з тысячы (з тысяч) чалавек.

    • Т. мітынг.
  3. Вартасцю ў тысячу (тысячы) рублёў.

  4. тысячная, -ай. Атрыманы ад дзялення на тысячу.

    • Адна тысячная доля секунды.
    • Адна тысячная (наз.).