Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тытан​1, ✂, м.

  1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: волат, які ўступіў у барацьбу з багамі Алімпа.

  2. перан. Чалавек вялікага таленту, надзвычайнага розуму (высок.).

    • Т. навукі.

тытан​2, ✂, м.

Хімічны элемент — серабрыста-белы цвёрды метал.

|| прым. тытанавы, ✂.

тытан​3, ✂, м.

Вялікі кіпяцільнік асобай канструкцыі.

  • Т. ужо закіпеў.

тытаністы, ✂.

Які мае ў сваім саставе тытан ​2.

  • Т. жалязняк.

тытанічны, ✂ (высок.).

  1. Які вызначаецца вялікай фізічнай або духоўнай сілай, розумам, талентам; уласцівы тытану ​1.

  2. Вялікі па сіле, размаху; грандыёзны; уласцівы тытану 1 (у 2 знач.).

тытул​1, ✂, м.

  1. Ганаровае радавое або дараванае дваранскае званне, якое падкрэслівала прывілеяванае становішча асобы.

    • Т. графа.
    • Т. князя.
  2. Званне, якое прысвойваецца каму-н. у гонар прызнання яго заслуг.

    • Т. чэмпіёна.

тытул​2, ✂, м. (спец.).

Загаловак кнігі, а таксама старонка, на якой надрукаваны загаловак, імя аўтара, год і месца выдання.

  • На адвароце тытула (на адвароце такой старонкі).

|| прым. тытульны, ✂.

  • Т. ліст.

тытулаваць, ✂; зак. і незак.

Назваць (называць) у адпаведнасці з тытулам ​1, званнем, чынам.

тытулярны, ✂:

  • тытулярны саветнік — у царскай Расіі: грамадзянскі чын 9 класа.

тытунекурэнне, ✂, н. (спец.).

Прывычка курыць тытунь.