Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тыкацца​1, ✂; незак. (разм.).

  1. Тыцкаць мордай у што-н.

    • Кот бегаў, тыкаўся мордай у плот.
  2. Мітусліва рухацца, стараючыся пранікнуць куды-н.

    • Т. ва ўсе дзверы.

|| зак. ткнуцца, ✂.

|| наз. тыканне, ✂.

тыкацца​2, ✂; незак. (разм.).

Звяртацца да каго-н. на «ты».

|| наз. тыканне, ✂.

тыкаць​1, ✂; незак.

  1. Поркаць чым-н. у што-н.

    • Т. кіем у зямлю.
  2. Утыкаць, усоўваць у што-н.

    • Т. кнопкі ў сцяну.
  3. Падносіць блізка, паказваць на каго-, што-н.

    • Т. пальцам у кожную літару.
  4. перан. Уключаць, накіроўваць (разм. неадабр.).

    • Т. ва ўсе камісіі.
  5. перан. Пастаянна напамінаць, гаварыць аб кім-, чым-н., упікаць чым-н., папракаць (разм. неадабр.).

◊

  • Тыкаць носам (разм. неадабр.) — звяртаць чыю-н. увагу на што-н. (віну, учынак і пад.; звычайна ў грубай форме).

  • Тыкаць у нос каму (каго-што) або кім-чым (разм. неадабр.) — тое, што і тыкаць 1 (у 5 знач.).

|| зак. ткнуць, ✂ і тыкнуць, ✂.

|| незак. патыкаць, ✂.

|| наз. тыканне, ✂.

тыкаць​2, ✂; незак. (разм. неадабр.).

Звяртацца да каго-н. на «ты».

|| наз. тыканне, ✂.