Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тычка, ✂, ж.

  1. Шост, які ставіцца ў полі, на снезе для абазначэння дарогі, межаў зямельных участкаў і пад.

  2. Шост, які выкарыстоўваецца як падпорка для павойных раслін.

|| прым. тычкавы, ✂.

  • Тычкавая фасоля.

тычкаваць, ✂; незак.

Расстаўляць тычкі (у 1 знач.) пры геадэзічных работах.

  • Т. дарогу.

|| зак. атычкаваць, ✂.

|| наз. тычкаванне, ✂.

тычына, ✂, ж.

Вялікая палка; шост.

|| памянш. тычынка, ✂.

тычынка, ✂, ж.

  1. гл. тычына.

  2. Мужчынскі орган кветкі, які змяшчае пылок.

|| прым. тычынкавы, ✂.

тычыцца, ✂; незак.

Мець адносіны, дачыненне да каго-, чаго-н.

  • Гэта яго не тычыцца.