Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тын, ✂, м.

Агароджа з вертыкальных або папярочных жэрдак, пераплеценых прутамі лазы.

|| памянш. тынок, ✂.

|| прым. тынавы, ✂.

тынк, ✂, м.

Аддзелачны раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэменту, гліны, пяску і пад.), а таксама засохлы слой такога раствору.

  • Ад сцяны адваліўся т.

тынкавальны, ✂.

Які мае адносіны да тынкоўкі, тынкавання.

  • Тынкавальныя работы.

тынкаваць, ✂; незак.

Пакрываць сцены або столь тынкам, каб зрабіць гладкай паверхню.

  • Т. хату.

|| зак. атынкаваць, ✂ і вытынкаваць, ✂.

|| наз. тынкоўка, ✂ і тынкаванне, ✂.

тынкоўка, ✂, ж.

  1. гл. тынкаваць.

  2. Слой тынку на паверхні будынкаў, на столі і сценах унутраных памяшканняў.

тынкоўшчык, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па тынкоўцы.

|| ж. тынкоўшчыца, ✂.

тынянка, ✂, ж. (разм.).

Павець, сцены якой зроблены з галінак, пераплеценых вакол гарызантальных або вертыкальных жэрдак.