Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

табака, ✂, ж.

  1. Расцёртыя лісты тытуню для нюхання.

  2. Тое, што і тытунь (разм.).

    • Курыць табаку.
    • Пасынкаваць табаку.
  3. Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства паслёнавых з пахучымі кветкамі.

|| прым. табачны, ✂.

  • Т. ліст.

табакерка, ✂, ж.

Скрыначка для табакі (у 1 знач.).

|| прым. табакерачны, ✂.

табакур, ✂, м. (разм.).

Той, хто курыць табаку (у 2 знач.).

табаніць, ✂; незак. (спец.).

Веславаць назад для руху кармой наперад, для тармажэння або павароту лодкі.

табар, ✂, м.

  1. Група цыганскіх сем’яў, якія качуюць разам, а таксама іх стан, абоз.

  2. Абоз перасяленцаў, а ў мінулым таксама ўмацаваны лагер казакоў.

|| прым. табарны, ✂.

табель, ✂, м.

  1. Спіс, пералік чаго-н. у пэўным парадку.

  2. Ведамасць паспяховасці вучняў.

  3. Спецыяльная дошка (або кніга) для ўліку прыходу на работу і адыходу з работы рабочых і служачых.

○

  • Табель аб рангах — у дарэвалюцыйнай Расіі: суадносіны чыноў ваеннага, грамадзянскага і прыдворнага ведамстваў па старшынству (рангах, класах), уведзеныя Пятром I.

|| прым. табельны, ✂.

табельшчык, ✂, м.

Работнік прадпрыемства, установы, які вядзе ўлік па табелю (у 3 знач.).

|| ж. табельшчыца, ✂.

таблетка, ✂, ж.

Маленькі сплюшчаны шарык з прасаванага лекавага парашку.

|| прым. таблетачны, ✂.

табліца, ✂, ж.

Звесткі аб чым-н., размешчаныя па графах у пэўным парадку.

  • Т. множання.

|| памянш. таблічка, ✂.

|| прым. таблічны, ✂.

таблічка, ✂, ж.

  1. гл. табліца.

  2. Пласцінка, дошчачка, з надпісам, які указвае, абазначае што-н.