Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэа...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да тэатра, напр. тэаагляд, тэарэвю.

тэагонія, , м.

Міфы аб паходжанні і радаслоўнай багоў.

тэадаліт, , м.

Геадэзічны і астранамічны вугламерны інструмент.

|| прым. тэадалітны, .

тэакратыя, , ж.

Форма кіравання, пры якой палітычная ўлада належыць духавенству.

|| прым. тэакратычны, .

тэалогія, , ж.

Тое, што і багаслоўе.

|| прым. тэалагічны, .

тэарэма, , ж.

Матэматычнае палажэнне, правільнасць якога ўстанаўліваецца доказам.

тэарэтызаваць, ; незак.

  1. Займацца тэарэтычнымі пытаннямі, ствараць тэорыю (у 1 і 2 знач.).

  2. Абстрактна разважаць на тэарэтычныя тэмы без карысці для справы.

|| наз. тэарэтызаванне, .

тэарэтык, , м.

  1. Чалавек, які займаецца тэарэтычнымі пытаннямі ў якой-н. галіне ведаў.

    • Фізік-т.
  2. Чалавек з тэарэтычным (у 3 знач.) складам розуму.

тэарэтычны, .

  1. гл. тэорыя.

  2. Які мае адносіны да тэорыі, заснаваны на тэорыі.

    • Т. семінар.
  3. Схільны, здольны да занятку тэорыяй.

    • Т. розум.

|| наз. тэарэтычнасць, .

тэасоф, , м.

Прыхільнік, паслядоўнік тэасофіі.

|| ж. тэасофка, .