Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэст, , м. (спец.).

  1. Стандартнае заданне, якое прымяняецца ў псіхалогіі і педагогіцы для вызначэння разумовых здольнасцей, схільнасцей, валявых якасцей чалавека і іншых бакоў яго асобы.

    • Т. на інтэлектуальнае развіццё.
    • Т. ацэнкі матэматычных здольнасцей.
  2. Пробныя ўздзеянні на арганізм з мэтай вывучэння розных фізіялагічных працэсаў у ім, а таксама для вызначэння функцыянальнага стану асобных органаў, тканак і арганізма ў цэлым.

    • Зрокавы, слыхавы т.
    • Т. на наяўнасць цяжарнасці.
  3. У інфарматыцы: задача з вядомым рашэннем, прызначаная для праверкі правільнасці работы ЭВМ і яе праграмнага забеспячэння.

    • Тэсты для праверкі памяці ЭВМ.

|| прым. тэставы, .

тэсціраваць, ; незак. (спец.).

Вызначаць разумовыя здольнасці, схільнасці, валявыя якасці чалавека і іншыя бакі яго асобы пры дапамозе тэстаў.

|| наз. тэсціраванне, .