Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэле...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да тэлебачання, напр. тэлевяшчанне, тэлеантэна, тэлевежа, тэлемастацтва, тэленарыс, тэлеперадача, тэлерэклама, тэлерэпартаж, тэлеўрок;
  • 2) які мае адносіны да тэлевізара, тэлевізараў, напр. тэлеатэлье (па рамонту тэлевізараў), тэлерадыёла (тэлевізар, аб’яднаны з радыёлай);
  • 3) які мае адносіны да работы, што рэгулюецца з далёкай адлегласці рознымі сродкамі сувязі, напр. тэлевымярэнне, тэлекіраванне, тэлеметрыя, тэлемеханіка, тэлемеханічны, тэлесігналізацыя.

тэлеаб’ектыў, ✂, м. (спец.).

Аб’ектыў фота- або кінаапарата для здымкі аддаленых аб’ектаў.

тэлеалогія, ✂, ж.

Вучэнне, паводле якога ўсё ў свеце ажыццяўляецца ў адпаведнасці з папярэдне вызначанай богам або прыродай мэтай.

|| прым. тэлеалагічны, ✂.

тэлебачанне, ✂, н.

  1. Перадача і прыём на экран відарысаў рухомых і нерухомых аб’ектаў на адлегласці сродкамі электра- і радыёсувязі.

    • Вяшчальнае т.
    • Каляровае т.
  2. Галіна радыётэхнікі, якая даследуе і распрацоўвае тэхнічныя спосабы перадачы відарысаў на адлегласць.

  3. Установы, якія ажыццяўляюць вяшчальныя перадачы.

    • Супрацоўнік тэлебачання.

тэлевізар, ✂, м.

Апарат для прыёму тэлевізійных перадач і іх гукавога суправаджэння.

|| прым. тэлевізарны, ✂.

тэлевізійны, ✂.

  1. Які перадаецца ці прымаецца па тэлебачанні.

    • Т. фільм.
    • Тэлевізійная перадача.
  2. Прызначаны для перадачы або прыёму відарысаў з дапамогай сродкаў тэлебачання.

    • Тэлевізійная антэна.

тэлевяшчанне, ✂, н.

Адзін з асноўных сродкаў масавай інфармацыі — перадача паведамленняў і іншых інфармацыйных праграм па тэлебачанні.

тэлеглядач, ✂, м.

Той, хто глядзіць тэлевізійныя перадачы.

|| ж. тэлеглядачка, ✂.

тэлеграма, ✂, ж.

Тэрміновае паведамленне, якое перадаецца па тэлеграфе або радыё, а таксама бланк з такім паведамленнем.

  • Віншавальная т.

|| прым. тэлеграмны, ✂.

тэлеграф, ✂, м.

  1. Від сувязі, які забяспечвае хуткую перадачу паведамленняў на далёкую адлегласць пры дапамозе электрычных сігналаў па правадах або па радыё.

  2. Установа, якая прымае і адпраўляе такія паведамленні, а таксама будынак, дзе знаходзіцца такая ўстанова.

    • Працаваць на тэлеграфе.
    • Пошта і т.
  3. Апарат для перадачы і прыёму тэлеграм.

|| прым. тэлеграфны, ✂.

  • Тэлеграфныя слупы.
  • Т. стыль пісьма (перан. вельмі сціслы, лаканічны).