Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэкінцы, ✂, м.

Частка туркменаў, якая ўзыходзіць да асобнага буйнога племя.

|| ж. тэкінка, ✂.

|| прым. тэкінскі, ✂.

тэкст, ✂, м.

  1. Словы, сказы, паслядоўна звязаныя па сэнсу, якія ўтвараюць пэўнае выказванне, твор, дакумент і пад., надрукаваныя, напісаныя ці адлюстраваныя ў памяці.

    • Т. апавядання.
  2. Асноўны матэрыял якога-н. твора, дакумента і пад. у адрозненне ад заўваг, каментарыяў да яго.

    • Зноскі занялі больш месца, чым сам т.
  3. Словы, на якія напісана музыка.

    • Т. песні.
  4. Шрыфт буйнога памеру каля 8 мм (спец.).

|| прым. тэкставы, ✂.

тэксталогія, ✂, ж.

Галіна філалогіі, якая займаецца вывучэннем, праверкай і дакладным навуковым выданнем тэкстаў літаратурных і іншых твораў.

|| прым. тэксталагічны, ✂.

тэкстолаг, ✂, м.

Спецыяліст у галіне тэксталогіі.

тэкстоўка, ✂, ж. (разм.).

Кароткі тлумачальны подпіс пад малюнкам, здымкам, карыкатурай.

  • Ён умеў пісаць з’едлівыя тэкстоўкі.

тэкстуальны, ✂.

Які дакладна, літаральна перадае тэкст, даслоўны.

  • Тэкстуальнае супадзенне.

|| наз. тэкстуальнасць, ✂.

тэкстура, ✂, ж. (спец.).

Асаблівасці будовы цвёрдага рэчыва, абумоўленыя характарам размяшчэння яго састаўных частак (крышталяў, зерняў, слаёў).

  • Т. горных парод.

тэкстыль, ✂, м., зб.

Агульная назва ткацкіх вырабаў з натуральных і штучных валокнаў, а таксама пража і сыравіна для іх.

|| прым. тэкстыльны, ✂.

  • Тэкстыльная прамысловасць.

тэкстыльшчык, ✂, м.

Работнік тэкстыльнай прамысловасці.

|| ж. тэкстыльшчыца, ✂.

тэктоніка, ✂, ж. (спец.).

  1. Будова якога-н. участка зямной кары.

  2. Раздзел геалогіі, які вывучае структуру зямной кары ў сувязі з яе рухамі і дэфармацыямі.

  3. У архітэктуры: тое, што і архітэктоніка.

|| прым. тэктанічны, ✂.