Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тавар, , м.

  1. Прадукт працы, выраблены для абмену, продажу.

    • Тавары шырокага ўжытку.
  2. Свойская рагатая жывёла (абл.).

    • Ужо т. з поля гоняць.

|| прым. таварны, .

  • Таварнае абазначэнне.
  • Т. выгляд (добры знешні выгляд тавару, які прадаецца).
  • Т. знак (знак прадпрыемства, фірмы).

тавара... і тавара-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да тавару, тавараў, напр. тавараабарачэнне, тавараабарот, таваравытворца, таваразабеспячэнне, тавараспажывец;
  • 2) таварны (у 2 знач.), напр. тавара-пасажырскі, таваратранспартны.

тавараабарачэнне, , н.

Тое, што і тавараабарот.

тавараабарот, , м.

Абарот тавараў у народнай гаспадарцы.

  • Рост тавараабароту.

тавараабмен, , м.

Абмен таварамі.

  • Шырокі т.

|| прым. тавараабменны, .

таваравед, , м.

Тое, што і таваразнавец.

таваравытворца, , м.

Той, хто заняты вытворчасцю тавараў.

таваразнавец, , м.

Спецыяліст у галіне таваразнаўства.

таваразнаўства, , н.

Сукупнасць ведаў пра тавар як прадмет гандлю, пра яго ўласцівасці, гатункі і спажывецкае значэнне.

|| прым. таваразнаўчы, .

таваразнаўца, , м.

Тое, што і таваразнавец.