Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

таежнік, , м.

Чалавек, які жыве ў тайзе і займаецца таежным промыслам.

|| ж. таежніца, .

таемнік, , м.

Шматгадовая травяністая бесхларафільная расліна, якая паразітуе на каранях ляшчыны, вольхі і пад.

таемны, .

  1. Скрыты, невядомы, непрыкметны для іншых.

  2. Загадкавы, невядомы, акружаны тайнай.

  3. У якім скрыта тайна​1 (у 2 знач.).

|| наз. таемнасць, .