Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

таінства, , н.

У хрысціянстве: абрад (хрышчэнне, прычашчэнне, споведзь), які пасылае веруючым цудадзейную сілу, боскую ласку.

таіцца, ; незак.

  1. Не расказваць чаго-н., скрываючы ад іншых; праяўляць скрытнасць.

    • Гаварыць і не т.
  2. Хавацца, скрывацца.

    • Т. пад кустом.
  3. Быць, існаваць у кім-, чым-н. у скрытым выглядзе, не праяўляючыся.

    • У душы таілася трывога.

таіць, ; незак.

  1. Трымаць у тайне, скрываць ад іншых што-н.

    • Т. сваё мінулае.
  2. Мець, заключаць у сабе што-н. знешне непрыкметнае, яшчэ не выяўленае.

    • Зямля тоіць у сваіх нетрах яшчэ многа невядомага.