Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тырада, ✂, ж.

Доўгая фраза, урывак прамовы, асобная шматслоўная рэпліка, якая гаворыцца звычайна прыўзнятым тонам.

тыраж​1, ✂, м.

  1. Розыгрыш выйгрышаў у пазыцы, латарэі.

    • Т. грашова-рэчавай латарэі.
  2. Пагашэнне аблігацый пазыкі або іншых папер установай, якая іх выпусціла.

    • Аблігацыі выйшлі ў т.

◊

  • Выйсці ў тыраж (разм.) — выйсці з ужытку, устарэць.

|| прым. тыражны, ✂.

  • Тыражная табліца.

тыраж​2, ✂, м.

Колькасць экзэмпляраў якога-н. друкаванага выдання аднаго выпуску.

  • Т. газеты павялічыўся ў тры разы.

|| прым. тыражны, ✂.

тыражаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

  1. Устанавіць (устанаўліваць) тыраж кнігі, газеты і пад.

  2. Рабіць неабходную колькасць копій (кінастужкі, пласцінкі і пад.).

|| наз. тыражаванне, ✂.

тыран, ✂, м.

  1. Аднаасобны правіцель у Старажытнай Грэцыі, сярэдневяковай Італіі, які захапіў уладу сілай.

  2. Правіцель, улада якога заснавана на дэспатызме і гвалце.

  3. перан. Жорсткі, дэспатычны чалавек, які чыніць здзекі над людзьмі.

|| прым. тыранскі, ✂.

тыраніць, ✂; незак.

Мучыць каго-н., здзекавацца з каго-н.

  • Ён тыраніў нават сваіх родных.

тыранічны, ✂.

Жорсткі, уласцівы тырану.

тыранія, ✂, ж.

  1. Праўленне, улада, заснаваная на самавольстве і дэспатызме.

  2. перан. Дэспатызм, жорсткасць у адносінах да каго-н.

тыранства, ✂, н.

  1. Паводзіны, учынкі тырана (у 2 знач.).

  2. Дэспатызм, жорсткасць.

    • Мінуліся часы яго т.

тыранстваваць, ✂; незак. (разм.).

Прыгнятаць, мучыць каго-н., быць тыранам (у 3 знач.).

  • Т. у сям’і.