Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

туга, ✂, ж.

Журба, маркота, смутак.

  • У песні чулася т.

туга...

Першая частка складаных слоў у знач. тугі, напр. тугаплаўкі, тугадум.

тугаваты, ✂.

Трохі тугі.

  • Тугаватая спружына.
  • Работа ішла тугавата (прысл.).

тугавухі, ✂.

Які недачувае; глухаваты.

|| наз. тугавухасць, ✂.

тугадум, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які марудна ўсведамляе, павольна думае.

|| ж. тугадумка, ✂.

тугаплаўкі, ✂.

Які плавіцца пры тэмпературы, што перавышае тэмпературу плаўленага жалеза.

  • Т. метал.

|| наз. тугаплаўкасць, ✂.

тугі, ✂.

  1. Моцна нацягнуты.

    • Тугая струна.
  2. Да адказу напханы чым-н.; пругкі, ядраны.

    • Т. мяшок.
    • Т. качан капусты.
  3. Які цяжка сціскаецца або расцягваецца.

    • Тугая спружына.
  4. перан. Які заўсёды адчувае цяжкасці ў вырашэнні, выкананні чаго-н. (разм.).

    • Яму туга (прысл.) давалася работа.

◊

  • Тугі на вуха (разм.) — глухаваты.

|| наз. тугасць, ✂.

тугрык, ✂, м.

Грашовая адзінка Манголіі.