туалет назоўнік | мужчынскі род
-
Адзенне, убранне (пераважна жаночае).
- Багаты т.
- Дарожны т.
-
Прывядзенне ў парадак, належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне).
- Займацца туалетам.
-
Столік з люстэркам, за якім прычэсваюцца, адзяваюцца і пад.
-
Прыбіральня.
|| прыметнік: туалетны.
- Туалетнае мыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)