Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сіг, ✂, м.

Паўночная прамысловая рыба сямейства ласасёвых.

|| прым. сіговы, ✂.

сігаць, ✂; незак.

Скакаць.

  • Вавёрка сігала з сасны на сасну.

|| аднакр. сігануць, ✂.

сігнал, ✂, м.

  1. Умоўны знак для перадачы на адлегласць якога-н. паведамлення, распараджэння, каманды і пад.

    • С. дакладнага часу.
    • С. сірэны.
    • Прагучаў с. хуткай дапамогі.
  2. перан. Тое, што служыць штуршком да якога-н. дзеяння ў адказ.

    • Сігналам да шырокай дыскусіі паслужыў артыкул цэнтральнай газеты.
  3. перан. Папярэджанне, паведамленне аб чым-н. непажаданым.

    • С. у раённую газету.

|| прым. сігнальны, ✂.

○

  • Першая сігнальная сістэма (спец.) — сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца ў жывёлы і чалавека пры ўздзеянні канкрэтных раздражняльнікаў.

  • Другая сігнальная сістэма (спец.) — уласцівая чалавеку сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца пры ўздзеянні моўных сігналаў.

сігналізаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Падаць (падаваць) сігнал.

    • С. ракетай.
    • С. аб набліжэнні цягніка.
  2. перан. Папярэдзіць (папярэджваць), паведаміць (паведамляць) пра што-н. непажаданае.

    • С. аб праліках і недахопах.

|| зак. прасігналізаваць, ✂.

|| наз. сігналізацыя, ✂.

|| прым. сігналізацыйны, ✂.

сігналіць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і сігналізаваць (у 1 знач.).

|| зак. прасігналіць, ✂.

сігнальшчык, ✂, м.

Чалавек, які падае сігналы (у 1 знач.).

сігнатура, ✂, ж. (спец.).

Частка рэцэпта з указаннем спосабу ўжывання лякарства, а таксама копія рэцэпта, якая прыкладаецца аптэкай да выдадзенага лякарства.

|| памянш. сігнатурка, ✂.

|| прым. сігнатурны, ✂.