Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сіп1, , м.

Гукі сіпення.

  • Прастудны с.

сіп2, , м.

Буйная птушка падатрада сапраўдных драпежных з бурым апярэннем і белым пухам на галаве і шыі.

сіпаваты, .

Крыху сіпаты.

  • С. голас.

|| наз. сіпаватасць, .

сіпата, і сіпка, , ж.

  1. гл. сіпаты.

  2. Адчуванне сухасці ў горле.

    • Пець да сіпаты.

сіпаты, .

Які страціў чысціню і гучнасць (пра голас, гукі і пад.).

  • С. голас.
  • С. чалавек (з прыглушаным хрыплым голасам).

|| наз. сіпатасць, .

сіпаць, ; незак.

Гаварыць сіпатым голасам.

сіпець, ; незак.

Утвараць сіплыя гукі.

  • С. ад прастуды.

|| наз. сіпенне, .

сіплы, .

Прыглушана-хрыплы, з прысвістваннем і лёгкім сіпеннем.

  • С. голас.
  • Сіпла (прысл.) пець.

|| наз. сіпласць, .

сіпнуць, ; незак.

Рабіцца сіплым, пачынаць сіпець.

  • Голас сіпне.

|| зак. асіпнуць, .