Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сімбіёз, , м. (спец.).

Форма сумеснага жыцця арганізмаў розных відаў, якая прыносіць ім узаемную карысць.

  • С. мурашкі і тлі.
  • С. грыба і водарасці.

|| прым. сімбіятычны, .

сімвал, , м.

  1. Тое, што служыць умоўным знакам якога-н. паняцця, з’явы, ідэі.

    • Голуб — с. міру.
  2. Прынятае ў навуцы ўмоўнае абазначэнне якой-н. адзінкі, велічыні.

Сімвал веры —

  • 1) кароткі выклад асноўных догматаў хрысціянскай рэлігіі;
  • 2) тое, што і крэда.

|| прым. сімвалічны, і сімвальны, .

  • Сімвалічнае адлюстраванне.
  • Сімвальная інфармацыя.

сімвалізаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

З’явіцца (з’яўляцца) сімвалам (у 1 знач.) чаго-н.

  • Заключны хор у спектаклі сімвалізуе адзінства народа.

|| наз. сімвалізацыя, .

сімвалізм, , м.

Напрамак у літаратуры і мастацтве канца 19 — пач. 20 стст., прасякнуты індывідуалізмам і містыцызмам, які адлюстроўваў рэчаіснасць як ідэальную сутнасць свету ва ўмоўных і абстрактных формах.

|| прым. сімвалічны, .

сімваліст, , м.

Паслядоўнік сімвалізму.

|| ж. сімвалістка, .

|| прым. сімвалісцкі, .

сімвалічны, .

  1. гл. сімвал і сімволіка.

  2. Які мае скрыты сэнс, які наводзіць на асацыяцыі (у 2 знач.).

    • Лёс героя с.
    • С. сэнс назвы рамана.
  3. Пра платы, сумы: мізэрна малы.

    • Аплата за паслугі — чыста сімвалічная.
    • С. ўзнос.

|| наз. сімвалічнасць, .

сімволіка, , ж.

  1. Сімвалічнае значэнне, што прыпісваецца чаму-н.

    • С. лічбаў.
    • С. колераў.
  2. зб. Сукупнасць якіх-н. сімвалаў.

    • Народная с.

|| прым. сімвалічны, .

сіметрычны, .

Які валодае сіметрыяй.

  • Сіметрычнае збудаванне.

|| наз. сіметрычнасць, .

сіметрыя, , ж.

Суразмернасць, аднолькавасць у размяшчэнні частак чаго-н. па супрацьлеглых баках ад пункта, прамой або плоскасці.

  • Вытрымаць сіметрыю.

сімпатызаваць, ; незак.

Адчуваць сімпатыю, добра адносіцца да каго-, чаго-н.

  • С. выкладчыку.