Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сінагога, ✂, ж.

Іудаісцкі храм.

|| прым. сінагагальны, ✂.

сінаніміка, ✂, ж. (спец.).

  1. Раздзел лексікалогіі, які вывучае сінонімы.

  2. Сукупнасць сінонімаў якой-н. мовы.

    • Беларуская с.

сінанімія, ✂, ж.

У мовазнаўстве: адносіны, якія існуюць паміж сінонімамі.

  • Лексічная с.
  • Сінтаксічная с.

|| прым. сінанімічны, ✂.

сіндром, ✂, м. (спец.).

Комплекс сімптомаў, характэрных для якога-н. захворвання.

  • Астматычны с.
  • Болевы с.

сіндыкат, ✂, м.

  1. Буйное манапалістычнае аб’яднанне прадпрыемцаў, у якім удзельнікі, захоўваючы вытворчую самастойнасць, ажыццяўляюць сумесную камерцыйную дзейнасць (вызначэнне цэн, закупку сыравіны, збыт тавараў).

  2. У некаторых краінах: назва прафесійных саюзаў.

|| прым. сіндыкатны, ✂.

сінекдаха, ✂, ж. (спец.).

Від метаніміі — назва часткі замест назвы цэлага, прыватнага замест агульнага і наадварот, напр. «галава» замест «чалавек».

сінекура, ✂, ж. (кніжн.).

Пасада, якая добра аплачваецца і не патрабуе асаблівых намаганняў.

сінель, ✂, ж.

Аксаміцісты шнурок для вышывання, упрыгожання жаночага адзення, капелюшоў.

|| прым. сінельны, ✂.

  • Сінельныя махры.

сінець, ✂; незак.

  1. Рабіцца сінім.

    • С. на холадзе.
  2. Віднецца (пра што-н. сіняе).

    • У жыце сінеюць васількі.

|| зак. пасінець, ✂.

|| наз. пасіненне, ✂ і ссінець, ✂.

  • Купацца да пасінення (пакуль не змерзнеш; разм.) і ссінець, -ею, -ееш, -ее .

сінеча, ✂, ж. (разм.).

Сіні колер чаго-н., сіняя прастора.

  • Над галавой с. неба.