Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сіта, ✂, н.

Род рэшата (у 1 знач.) з густой сеткай для прасейвання або працэджвання чаго-н.

  • Прасеяць муку на с.
  • Працадзіць варыва на с.

|| памянш. сітца, ✂.

|| прым. сітавы, ✂.

сітаўка, ✂, ж.

Невялікая пералётная птушка атрада вераб’іных.

  • Скачуць як на спружынках вёрткія сітаўкі.

|| прым. сітаўкавы, ✂.

сітніца, ✂, ж. (разм.).

Хлеб, спечаны з сітнай мукі.

сітны, ✂.

  1. Прасеяны праз сіта.

    • Сітная мука.
  2. Спечаны з такой мукі.

    • С. хлеб.
    • Купіць паўбулкі сітнага (наз.).

сітро, нескл., н.

Газіраваны фруктовы безалкагольны напітак.

сітуатыўны, ✂, ж. (кніжн.).

Які мае адносіны да асобнай сітуацыі, абмежаваны пэўнымі ўмовамі.

|| наз. сітуатыўнасць, ✂.

сітуацыя, ✂, ж.

Сукупнасць абставін, становішча.

  • Рэвалюцыйная с.
  • Ваенная с.
  • Вось дык с.! (пра заблытанае становішча).

|| прым. сітуацыйны, ✂.