Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сіва...

Першая частка складаных слоў са знач. з сівымі, напр. сівавусы, сівагаловы.

сівабароды, ✂.

З сівой барадой.

  • С. стары.

сівавалосы, ✂.

З сівымі валасамі.

сіваваронка, ✂, ж.

Пералётная птушка сямейства сіваваронкавых з яркім зеленавата-блакітным апярэннем.

сівавусы, ✂.

З сівымі вусамі.

сіваграк, ✂, м.

Тое, што і сіваваронка.

сівадушка, ✂, ж.

Каляровая ліса, помесь чорна-бурай і рыжай лісы, а таксама футра гэтага звярка.

сівак, ✂, м. (разм.).

Тое, што і сіўка.

сівераць, ✂; незак. (разм.).

Рабіцца шурпатым, грубець ад ветру, холаду (звычайна пра скуру на твары. руках і пад.).

|| зак. абсівераць, ✂.

сівець, ✂; незак.

Рабіцца сівым.

  • Сівеюць скроні.

|| зак. пасівець, ✂.

|| наз. пасівенне, ✂ і ссівець, ✂.