Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сіямцы, , н.

Народ, які складае больш за палавіну насельніцтва Тайланда.

|| ж. сіямка, .

|| прым. сіямскі, .

  • Сіямская мова.

сіянізм, , м.

Яўрэйскі нацыянальны рух, які ўзнік у канцы 19 ст. і ставіць сваёй мэтай аб’яднанне яўрэяў розных краін на аснове іх гістарычнай радзімы [па назве гары Сіён, што каля Іерусаліма].

|| прым. сіянісцкі, .

сіяніст, , м.

Паслядоўнік сіянізму.

|| ж. сіяністка, .

|| прым. сіянісцкі, .

сіяцельства, , н.

Тытулаванне князёў, графаў у царскай Расіі (ужывалася з займеннікам «ваша», «яго», «іх»), а таксама іх жонак.

  • Іх с.