сімвал назоўнік | мужчынскі род
-
Тое, што служыць умоўным знакам якога-н. паняцця, з’явы, ідэі.
- Голуб — с. міру.
-
Прынятае ў навуцы ўмоўнае абазначэнне якой-н. адзінкі, велічыні.
Сімвал веры —
- 1) кароткі выклад асноўных дагматаў хрысціянскай рэлігіі;
- 2) тое, што і крэда.
|| прыметнік: сімвалічны і сімвальны.
- Сімвалічнае адлюстраванне.
- Сімвальная інфармацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)