сігнал, , м.

  1. Умоўны знак для перадачы на адлегласць якога-н. паведамлення, распараджэння, каманды і пад.

    • С. дакладнага часу.
    • С. сірэны.
    • Прагучаў с. хуткай дапамогі.
  2. перан. Тое, што служыць штуршком да якога-н. дзеяння ў адказ.

    • Сігналам да шырокай дыскусіі паслужыў артыкул цэнтральнай газеты.
  3. перан. Папярэджанне, паведамленне аб чым-н. непажаданым.

    • С. у раённую газету.

|| прым. сігнальны, .

  • Першая сігнальная сістэма (спец.) — сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца ў жывёлы і чалавека пры ўздзеянні канкрэтных раздражняльнікаў.

  • Другая сігнальная сістэма (спец.) — уласцівая чалавеку сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца пры ўздзеянні моўных сігналаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)