Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

піра...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да высокіх тэмператур, да дзеяння высокіх тэмператур, напр. пірадынаміка, піразапальнік, піраметалургія, піраметалургічны, пірапісталет, піратэрапія, піраэлектрычнасць.

піражковая, , ж.

Закусачная, у якой гандлююць піражкамі.

піраміда, , ж.

  1. Мнагаграннік, асновай якога з’яўляецца многавугольнік, а астатнія грані — трохвугольнікі з агульнай вяршыняй.

  2. Вялікае каменнае збудаванне такой формы — грабніца фараонаў у старажытным Егіпце.

  3. Група складзеных прадметаў, якая мае шырокую аснову і звужаецца ўверсе.

    • Вінтоўкі ў пірамідзе.
  4. Гімнастычная або акрабатычная фігура з людзей, якія становяцца адзін аднаму на плечы.

  5. Станок для захоўвання вінтовак (спец.).

  6. Гульня на більярдзе, пры якой шары складваюцца ў выглядзе трохвугольніка і пры дапамозе кія ўдарным шарам разбіваюцца і заганяюцца ў лузы.

|| прым. пірамідны, .

пірамідальны, .

Які мае форму піраміды (у 1 знач.).

  • Пірамідальная таполя (з каронай, якая звужаецца ўверсе).

пірат, , м.

  1. Марскі разбойнік.

  2. перан. Пра варожых лётчыкаў, якія робяць налёты на мірныя гароды і вёскі.

  3. Пра ўгоншчыкаў самалётаў.

    • Паветраныя піраты.
  4. перан. Пра таго, хто выкарыстоўвае што-н. з парушэннем аўтарскіх правоў.

|| прым. пірацкі, .

  • Пірацкая копія камп’ютэрнай праграмы.

піратэхнік, , м.

Спецыяліст па піратэхніцы.

піратэхніка, , ж.

Галіна тэхнікі, звязаная з вырабам гаручых сумесей, сігнальных агнёў, ракет і пад.

|| прым. піратэхнічны, .

піраў:

  • Пірава перамога (кніжн.) — перамога, якая дасягаецца цаной вялікіх ахвяр [ад імя эпірскага цара Піра, які перамог рымлян].

пірацтва, , н.

Занятак піратаў, марскі разбой.

пірог, , м.

Печаны выраб з тонка раскачанага цеста з начынкай.

  • П. з грыбамі.

|| памянш. піражок, .

|| прым. піражковы, .

  • Піражковае цеста.

|| прым. пірожны, .