Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

піла, , ж.

  1. Стальная зубчастая пласціна (або дыск) для разразання дрэва, металу і пад.

    • Ручная п. (інструмент у выглядзе такой пласціны з ручкай).
    • Механічная п. (машына для пілавання).
    • Цыркулярная п.
  2. перан. Пра чалавека, які пілуе (у 2 знач.) каго-н. (разм. неадабр.).

пілаваны, .

Прыгатаваны шляхам пілавання.

  • П. цукар (у квадратных грудках).

пілаваць, ; зак.

  1. Рэзаць пілой, а таксама знімаць слой металу напільнікам.

    • П. лес.
  2. перан. Дапякаць бесперапыннымі папрокамі, прыдзіркамі (разм.).

    • П. дамашніх.

|| наз. пілаванне, і пілоўка, .

пілавінне, , н., зб.

Адходы пры пілаванні, апілкі.

  • Драўлянае, металічнае п.

піламатэрыялы, .

Матэрыялы з дрэва, атрыманыя шляхам падоўжнага распілоўвання бярвення.

  • Будаўнічыя п.

піластаў, , м.

Рабочы, які ўстанаўлівае пілы на лесапільных рамах.

пілатаваць, ; незак.

Кіраваць лятальным апаратам.

  • П. самалёт.

|| наз. пілатаванне, .

пілатаж, , м.

Майстэрства манеўравання лятальным апаратам пры выкананні авіяцыйных фігур.

  • Фігуры вышэйшага пілатажу.

|| прым. пілатажны, .

піла-рыба, , ж.

Драпежная рыба з атрада скатаў з адросткамі на мордзе, падобнымі на зуб’е пілы.

пілігрым, , м. (уст. кніжн.).

  1. Паломнік, вандроўны багамолец.

  2. Вандроўнік, падарожны.

|| ж. пілігрымка, .

|| прым. пілігрымскі, .